Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by






Уладзімір Крукоўскі
мастак-плакатыст

Нарадзіўся 6 сакавіка 1937 г. у г. Асіповічы Магілёўскай вобл. У 1954 г. скончыў /з залатым медалём/ сярэднюю школу ў м. Ружаны Брэсцкай вобл. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, служыў у войску, скончыў Віцебскі педінстытут /1972 г., мастацка-графічны факультэт/.

3 1975 г. - сябра Беларускага саюза мастакоў. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сябра БНФ з дня заснавання.

Удзельнік шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх і замежных, персанальных і тэматычных выставаў плакату. Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

Асноўная тэматыка плакатаў - гісторыя, культура, экалогія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы.

Аўтар /разам з Я. Куліком/ эталона дзяржаўнага герба "Пагоня", а таксама сцяга і малой эмблемы БНФ.

Галоўныя журналісцкія публікацыі - у часопісах "Спадчына", "Наша вера", штотыднёвіках "ЛіМ", "Наша Ніва", газетах "Голас Радзімы", "Рунь", "Народная воля".

Працаваў мастацкім рэдактарам часопісаў "Маладосць", "Мастацтва Беларусі", "Помнікі гісторыі і культуры Беларусі", "Спадчына" /1978-1998 г.г./.

Узнагароджаны медалём "За заслугі ў выяўленчым мастацтве".

Жанаты, мае дваіх дзяцей. Жыве ў Мінску.

Хатні адрас: 220004, вул. Няміга, д.10 кв.31.
Хатні тэл.: /8017/ 2004652






This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs, and implemented within the framework of the UNDP "Internet-2" project.
State Exchange

Rating All.BY